Адзінота горных вышынь | Страница 1 | Онлайн-библиотека


Выбрать главу

Ду Фу

Адзінота горных вышынь

Зборнік паэзіі

© Карлюкевіч А. М., Аляксеева В. А., укладанне, 2015

© Карлюкевіч А. М., прадмова, 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Жывое біццё сэрца

Серыя «Светлыя знакі: паэты Кітая» працягвае знаёміць беларускага чытача з перакладамі з кітайскай паэзіі. Зазіраючы ў даўніну, мы адкрываем новую кнігу вось гэтымі радкамі: «Калі ж бы літаратура / Хоць трохі мне стала падмогай» (пераклад Рыгора Барадуліна). Відаць, і кожны з перакладчыкаў вершаў Ду Фу ў кнізе «Адзінота горных вышынь» (акрамя Рыгора Барадуліна – гэта Уладзімір Дубоўка, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч), як і сотні другіх вершатворцаў, маглі б падпісацца пад гэтымі радкамі як пад арыгінальным уласным прызнаннем. Паэт сапраўды драматычнага лёсу, кітайскі першаадкрывальнік многіх сімвалаў і мастацкіх вобразаў з восьмага стагоддзя Ду Фу працягвае і зараз свой дыялог з чытачом. Яшчэ напрыканцы 1950-х гг. Максім Танк зрабіў такі запіс у сваім дзённіку: «Ехаў з Пількаўшчыны. Спыніўся ля партызанскага абеліска, каб паглядзець, як разбушавалася Нарач. Шмат дзе хвалі даходзілі да самай дарогі. Вось як гэта хараство замкнуць у вобраз? Не дарма Канфуцый лічыў – гэта я чуў ад кітайскіх сяброў, што адзін вобраз варты тысячы слоў. Я не тэарэтызую, бо ўсякая тэарэтызацыя ў паэзіі – рэч непрыдатная…» На той час Танк ужо ведаў шмат што з паэзіі Кітая, ужо пабываў у Кітаі.

А яшчэ ці не два гады раней – 27 студзеня 1956 года ў танкаўскім дзённіку з’яўляецца наступны запіс: «Чытаю вершы Ду Фу, перакладзеныя А. Гітовічам на рускую мову. Які высокі ўзровень гэтай паэзіі, якая праз тысячу год данесла да нас любоў паэта да свайго народа, да сваёй радзімы, жывое біццё яго сэрца…»

Лепей, пагадзіцеся, і не скажаш – жывое біццё сэрца…

Калі паэзія перадае вобразы ва ўсіх іх красках, калі фарбы мастацкага слова ідуць ад жывога, шматаблічнага, яркага жыцця – тады слова, прыдуманае, адкрытае няхай сабе і тысячу гадоў назад ці нават болей, будзе цешыць і наш слых, і наш зрок цэлую вечнасць. Пра гэта думаецца, калі чытаеш вершы кітайскага паэта-класіка Ду Фу. Пра гэта думаецца і ў прачытанні яго менавіта па-беларуску. Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч адважна падступіліся менавіта да гэтай вечнасці. Якім будзе плён – вырашаць, канешне ж, не нам. Гэта вырашаць наступныя пакаленні чытачоў. Адзінае, што хацелася б сказаць ужо сёння, – спрыяюць перакладчыцкай адвазе такіх розных і аднолькава цікавых майстроў перакладу магчымасці, шырокі дыяпазон роднага беларускага слова. Няхай сабе яшчэ зусім нядаўна той жа Максім Танк і пісаў: «Трэба сказаць, што ў нас майстэрству перакладу, пачынаючы ад Максіма Багдановіча і Янкі Купалы, да гэтага часу не ўдзялялася належнай увагі. Няма ў нас ні грунтоўных даследаванняў, ні манаграфій…» Праўда, ён жа і раней яшчэ напісаў: «Перакладаю і перакладаю. На перакладах кожная мова правяраецца на гнуткасць, на трываласць, на гарт і бляск…» І сам Танк за гады руплівай творчай работы пераклаў неймаверна вялікую колькасць паэтычных адкрыццяў іншых мастакоў слова.

Ду Фу, Ван Вэй, іншыя кітайскія паэты-класікі – гэта праверка і выпрабаванне для беларускай мовы, для беларускай цяпер ужо школы мастацкага перакладу. Прайсці яе – і ёсць запросіны ў творчы праект «Светлыя знакі: паэты Кітая».

Алесь Карлюкевіч

Запісаў свае думкі падчас вандравання ўночы

Калі ж бы літаратураХоць трохі мне стала падмогай.Вызваліла б ад службы —Вечнай пагоні за хлебам.Сёння ж маё становішчаПадобна сваёй трывогайДа чайкі, якая мітаеццаСпаміж зямлёю і небам.

Восем стансаў пра восень

1Вяне лістота ў жэмчугах рос,$$$$Клёны, гай белы радзее.Горы Ушань, цясніна Усянь —$$$$Духам паныласці вее.Хвалі на стрыжні ўстаюць у свой рост,$$$$Ў небе бярэцца вечар.Хмары над крэпасцю вецер счапіў,$$$$Зліў іх з зямной чарнечай.Лес хрызантэм зноўку цвіце,$$$$Дзень былы слёзы пакінуў.Човен у вечным палоне вады…$$$$Сэрца ў садах айчыны.Служаць заўсёдна нож і аршын:$$$$Рупныя ў вечным старанні.Белы Ўладыка вышшу брыдзе…$$$$Пранікаў грук на змярканні.2Адзінокая крэпасць Куйфу,$$$$Сонца шле промні-ключы.У баку, дзе Паўночны Коўш,$$$$Бляск сталіцы ўначы.Малпаў ускрыкі… Слёзы душа$$$$Лье на іх вокрык наўзрыд.Еду пасланнікам, мо і дарма…$$$$Восьмае поўні плыт.Зала скрыжаляў, курыльняў дым$$$$Не лунае ўжо ў галаве.Вежы пабелены парапет,$$$$Жальба жалейкі плыве.Ты пазірні! Як колісь была$$$$Поўня на скалах адна,Так і цяпер асвятляе трыснёг$$$$І квецень маскантаў яна.

Конец ознакомительного фрагмента. Полный текст доступен на www.litres.ru

1