Мой дзень пачынаецца (зборнік) | Страница 1 | Онлайн-библиотека


Выбрать главу

Мой дзень пачынаецца

Проза і паэзія маладых

Укладальнiк Віктар Шніп

© Афармленне. Мастацкая літаратура, 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

* * *

І Янка Купала, і Якуб Колас былі маладымі пісьменнікамі.

Максім Багдановіч назаўсёды застаўся маладым.

Многія творы, якія былі напісаны народнымі Песнярамі на пачатку іх пісьменніцкага шляху, трапілі ў залатую скарбонку беларускай культуры, а «Вянок» Максіма Багдановіча стаў шэдэўрам не толькі нашай, а і сусветнай літаратуры.

Моладзь сучаснай Беларусі – гэта наша будучыня, таму вялікая ўвага дзяржавы надаецца менавіта маладому пакаленню. І сёлета ў Год моладзі, выдаючы кнігу прозы і паэзіі маладых, мы верым, што многія з нашых аўтараў з часам стануць вядомымі пісьменнікамі і творы іх заўсёды будуць цікавымі для чытачоў.

Вольга Агапонава

[1990 г. н.]

Лëс і лесвіца

Ён пакінуў свой лёс на лесвіцыадзінай… мне… маўклівакрок – і руцэ… імклівачырвоныя пялёсткі.пакінуў мне адзінай,ахвяраваўшытолькі сваёімяяго мнезасталосяна прыступках, на якіхпялёсткі тыя, што калісьці…у руцэ гарэлі… ад вясны япрынясу цяпер… яму прытулакз адзінокім прытулкам… асенняга… месяцакаб знайсці… яго лёс… на лесвіцы

«Ці вартыя мы гэтай восені…»

Ці вартыя мы гэтай восеніз бурштынавым караванам лісця,з паэтычным спатканнем кропель туману,з аблокавай хваляй прачыстай,калі рассякаем скрозь ценівосені…?

Саксафон

* * *Мы чулі спрадвекулірыадзіныя, ці адзінокія,уратавальныя,з плачамабраныя.душу пазбавілі,ліры абраныя —белыя ранытаму не крывавяць. * * *Чулі і сёння рэхамінулага —голас твой родны —голас Гародні —гукі катрынкі, апетайсучаснай паэткайулетку. * * *Не-летамішлаў скаванымскафандрыграхоў. * * *Мне ні жалейка, ні скрыпка, ні дудка,ні дзіўны катрыншчыкў самотным блуканні,у горадзе-дзе, кажуць, светлыя твары,не абяцалі натхнёных шляхоў,толькіпакутлівы стогн саксафона ў Гародні, дзеголас твой родны. * * *Адзіны, тужлівы,срэбна-латунны,але-ле-туценныў свеце няўтульныміграў саксафон.хай стане і ёнсімвалам болю і плачуадзінай замкнёнай Душы,хай возьме ў палонцені грахоў,боВерую:Ведаю:і для цябестаневыратавальным —срэбна-латуннымойсаксафон.

Patria

пишет монахв серединности дняо центре земли,где растили меня, месте в межребье,в пустотах дыханья.шиповник (по жребью)там – куст мирозданья. (не движутся плиты…во время молитвы…не тлеют поленья…в монашеском зренье…) как вещи назвать? —не хватает пространства.отечеством, родиной, краем?мытарством? и плачет о Словеземля под Голгофойо сломанных ритмах,скованных строфах.

«из греха, как из реки…»

из греха, как из реки,яблоко Адамав перламутр овом нутрена руки попало выбираю дом чужой– обхожу владенья– слышу в голосе своемраковины пенье поиграю в поддавки– стану веселитьс яи отцов, отцов моихя открою лица. от Адама до себягибельные лица руки Евиной винысмоют плод рекою эх…разгуляется водаи напьется мною… змеевидная водазмеевидной мною яблоком лежу на дне —мне бы – в белой пененовой раковиной всплытьв память об Эдеме. ни моллюска, ни цветка.нет и римской плети:рыба в роли рыбака —поднимает сети.

Аляксей Арцëмаў

[1991 г. н.]

Ляці, валавока!

Я чую, як недзе далёкаМаленькая птушка пяе.Вітаю цябе, валавока,Вітаю напевы твае. Агромністы свет над табою,Нябёсаў бясконцы абшарІ поўная шчасця й спакоюАдвечнай прыроды душа. Даўно ў гарадах мітуслівыхЯ марыў пра тыя сады,Дзе грушы ды жоўтыя слівы,Дзе цёпла й утульна заўжды. Шукаў іх у град і залеву,Дарэмна хадзіў па зямліІ толькі птушыныя спевыНадзеі згарэць не далі. Адолею ўсе перашкоды,Каб мрою нарэшце знайсці.Да сонца на крылах свабодыЛяці, валавока, ляці!

Элегія паспешнасці

Спяшаюся. Усё наперакос.Спяшаюся са старту, ад пачатку.Бягу ў кантору, дзе паставіць лёсУ бланк жыцця апошнюю пячатку. Сярод мітрэнгаў прамінаюць дні,Хоць нават непакоіцца не трэба.Марную зноўку час у мітусніІ пада мной амаль дыміцца глеба. Але жыве пытанне, як жыло…Кажу сабе: «Куды ж ты, небарача?»Я кідаюся з цемры на святло.Чаму? Бо я святла яшчэ не бачыў.

Камінар

Шпакі галілі крыламі паветра,Гарэў заход прыгожы, як мана.На вышыні недасягальных метраўХадзіў па дахах чорны камінар. Блукаў штовечар ён без працы новайІ зразумець не мог, што ўсё дарма.У джунглях гарадскіх шматпавярховыхЁсць камінары – комінаў няма. Жангліраваў кастрычнік жоўклым лісцем,Ды слухаў чалавек, як вецер ныў.Замест жыцця надзеі засталіся,Але каму патрэбныя яны? І доўжыцца дасюль ягоны шпацыр,І сумна ўніз глядзіць мурзаты твар…Чаму мне пачынае зноў здавацца,Што я такі ж, як чорны камінар?

«Цемра шыбы залепіць, і дзень праміне…»

Цемра шыбы залепіць, і дзень праміне,Напляце павуцінку мароз на вакне,На дварэ заскрыгоча завея…Сёння я ўпершыню цябе бачыў у сне —Ты ў крыштальную далеч сышла ад мяне,Дзе ад сцюжы ўвесь свет прамянее. Сон мой хутка растаў, як сняжынка вясной.Лямпа зноў асвятляе няўтульны пакой,Дзесь за шыбай віецца дарога.Кіну ўсё, каб напоўніць душу цеплынёй,Развітаюся ўрэшце з самотай сваёй…Толькі побач са мной – анікога.Веру, зменіцца ўсё! Веру будзе яшчэШчасця міг, подых твой – за сняжынку лягчэй —І каханне, адно, назаўсёды.А пакуль маё сэрца завея сячэІ на позірк халодных блакітных вачэйПрамяняць я гатовы свабоду.

«Цвітуць апенькамі грыбовішчы…»

Цвітуць апенькамі грыбовішчы.Хадзем, прабавім час у пошукахДы набяром грыбоў. Або ні з чымМы вернемся – паветра ў кошыку. Красуе жоўты лес убраннямі…І хай грыбоў не дасць нам верасень,Але ратуе восень ранняяАд крыўды, ад любоўнай ерасі. Агорнуць шаты прахалодаюІ знікнуць згадкі мітуслівыя,Што я кахаў цябе заўсёды – іХацеў, каб ты была шчасліваю.

Каралеўства водараў

Ты падарыла каралеўства водараў,Мяне ператварыла ўміг у волата,Я ўбачыў нечакана ў мутных водах Ра,А ў вогнішчы заходу – россып золата. Да зорак падымаліся – не бачылі,Што вокамгненна ўвесь сусвет руйнуецца.Мы верылі: не будзе больш няўдачаў, іЗноў свята зазірне на нашу вуліцу. Але жыццё надзеі гоніць марныя,Мы ў каралеўстве водараў не першыя…Муз, пэўна, не завабіць мемуарамі.Што застаецца? Толькі крэмзаць вершыкі.

«Чараўніца ў бутэльцы з зялёнага шкла…»

Чараўніца ў бутэльцы з зялёнага шкла,Ты мяне нечакана сягоння знайшла. Дык нашто ў гэты вечар ты выйшла з ільдоў?Каб з ласкавай усмешкай скарыць мяне зноў? У будзённай турбоце й бязладнай журбеНе магу, не хачу пакідаць я цябе. Хай я з кожным глытком прапіваю душу!Падаруй мне адзін пацалунак! Прашу! Каб ад дотыку хмелю забыў я зіму,Каб не помніў, навошта жыву, ды чаму. Не! Няхай застанецца адзіны ўспамін:Снежань, гурбы за шыбай, кілішак, камін. Толькі прысмак кахання на вуснах маіхНагадае бязлітасна: боль не аціх, Бо адзінай каханкай маёю былаЧараўніца ў бутэльцы з зялёнага шкла.
1
Мой дзень пачынаецца: Проза і паэзія маладых: Укладальнiк Віктар Шніп 1
Вольга Агапонава 1
Лëс і лесвіца 1
«Ці вартыя мы гэтай восені…» 1
Саксафон 1
Patria 1
«из греха, как из реки…» 1
Аляксей Арцëмаў 1
Ляці, валавока! 1
Элегія паспешнасці 1
Камінар 1
«Цемра шыбы залепіць, і дзень праміне…» 1
«Цвітуць апенькамі грыбовішчы…» 1
Каралеўства водараў 1
«Чараўніца ў бутэльцы з зялёнага шкла…» 1
Паляванне на стракоз 2
«Неверагодна, бы з іншага свету…» 2
«Не дойдзе да Тэначтытлана ацтэкскі ваяр…» 2
Ліфт 2
«Старыя хаты касавурацца…» 2
Прасека 2
«Гарбата гарачая, даўкая…» 2
«Я шукаю дарогу да сіняй вады…» 2
Кавярня 2
«Намярзае на ветры лёска…» 2
Блюз 2
Вяргіня 2
Развітанне 2
«Снег яшчэ на вопратку спадае…» 2
Трамвай 2
Алена Бабіч 3
Ноч 3
Да Творцы 3
Наталля Баламут 3
Метро 3
Снег 3
«Я в клетке устремлюсь всегда на волю…» 3
Воспоминания 3
«Под взором серых глаз мой крепкий кофе…» 3
«Холод чистый целует изгиб моих уст…» 3
«Я так устала от комедий…» 3
Крысціна Бандурына 3
Сляды на чыстай паперы 3
Дождж з прысмакам кавы 4
Міхал Бараноўскі 5
«Тым, хто хоча пачуць ад мяне…» 5
«Малым дзіцём…» 5
«Я сёння прачнуўся…» 5
«Завіталі ў мой дом Мельхіор… Балтасар… Каспар…» 5
Алëна Беланожка 6
Хлопчык на лыжах 6
Грэбень у скрыні 7
Глобус Еўропы 9
Маладзік па небе ходзіць 11
Дзіця зямлі 13
Маналог на магіле Максіма Багдановіча 15
Мар’яна Вітэра 15
Мы зтабою 15
«Падае дождж на старыя муры…» 15
«шэрадзённа…» 15
«Свет пахне аксалінам, марзозам, нікацінам…» 15
«А мяне кахае вецер…» 15
«Толькі, на жаль, у вас няма крылаў…» 15
Урбаніс-любоў 15
Валькірыі 15
Мікіта Волкаў 15
Дарога дамоў 15
Андрусь Данілевіч 17
Мара пра прыгожае каханне 17
Знічка 17
Упершыню… 18
Алесь Емельянаў 18
Цягнік 18
Злодзей 18
Яблыкі 18
Адам 18
Мой дождж 18
Алустон 18
Фікус Бенджаміна 18
Рrah[1] 18
Прысады 18
07.01.2012 ад р. х 18
Калядны 18
Вакно 18
Свабода 19
Парасонечнасць 19
Eρηkα 19
Арменія [паэтычны трыпціх] 19
Валерыя Ісаковіч 19
«Зима-чародейка, мой мир околдуй…» 19
«А все же хорошо, что есть весна…» 19
«Осень, ты искренна. Ты не даешь…» 19
«Отпусти ты меня на рассвете…» 19
«Я смеюсь и пою сентябрю…» 19
Яўген Казарцаў 19
Все карты мира 19
Живая вода 20
Сяргей Календа 21
Цяжкасці разумення 21
Хлеб свой пускай па вадзе 22